Мн.: Бел. навука, 2004. - 576 с.
ISBN 985-08-0598-6.
3-е выд., дапрац. і дапоўн. У слоўніку доктара філалагічных навук, прафесара В.П. Рагойшы тлумачыцца каля тысячы тэрмінаў па тэорыі паэзіі. Улічваюцца дасягненні сучаснай літаратуразнаўчай думкі ў галіне агульнай паэтыкі і паэтыкі верша, вопыт паэзіі народаў СНД і замежных краін. Асноўная ўвага ўдзяляецца гісторыі і тэорыі беларускага верша. У трэцяе выданне ўключаны звыш 50 новых тэрмінаў. Прызначаецца шырокаму колу навукоўцаў, пісьменнікам, студэнтам філфакаў ВНУ, навучэнцам тэхнікумаў, вучням сярэдніх школ, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца праблемамі паэзіі.