Зарегистрироваться
Восстановить пароль
FAQ по входу

Дудараў Аляксей. Не пакідай мяне

  • Файл формата mp3
  • размером 83,48 МБ
  • Добавлен пользователем
  • Описание отредактировано
Дудараў Аляксей. Не пакідай мяне
Аўдыёдарожка спектакля. — 96 kbps. — Працягласць 01:15:00.
Рэжысёр-пастаноўшчык заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка. — Сцэнаграфія і касцюмы Валерыя Юркевіча. — Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. — Пластыка Дзіяна Юрчанка. — Відэарад Алега Чарняка.
Зварот да тэмы Вялікай Айчыннай вайны сёлета, калі свет адзначае 70-годдзе Перамогі над нямецкім фашызмам, тэатр імя Якуба Коласа лічыць сваім не толькі мастацкім, але і грамадзянскім, чалавечым абавязкам. Нельга забыць, колькі гора, пакут прынесла беларусам гэтая страшэнная навала. І сёння, калі зноў на планеце такі нетрывалы мір , варта памятаць пра мінулае.
Драматычная балада «Не пакідай мяне» Аляксея Дударава распавядае пра подзвіг. Дзесяткі, а можа, і сотні тысяч звычайных людзей яго здзяйснялі, рызыкуючы і ахвяруючы сваім жыццём. Сярод іх было нямала жанчын, дзяўчат. Мы памятаем многія імёны. Але колькі яшчэ невядомых, якія ляжаць у братніх магілах!
Жанчына на вайне. Гэта здаецца нейкім вычварэнствам, бо першае з другім несумяшчальныя. Як не адпаведныя адно аднаму паняцці прыгажосць і злачынства, каханне і забойства, хараство і кроў. Наш спектакль пра подзвіг маладзенькіх дзяўчат-разведчыц, якія здолелі, ахвяруючы сабой, паралізаваць стратэгічна важны вузел сувязі нямецкай арміі. Чацвёра знешне безабаронных, пяшчотных, не спазнаўшых нават асалоду кахання, але моцных духам маладых жанчын змаглі тое, што не здолелі б сотні фізічна загартаваных мужчын.
Наш спектакль – даніна памяці тым, хто цаной уласнага жыцця дапамог наблізіць святую Перамогу. А яшчэ ён пра тое, наколькі вайна сваёй жорсткасцю, антыгуманнасцю, вычварэнствам супярэчыць чалавечай прыродзе, прызначэнню чалавека на Зямлі.
  • Чтобы скачать этот файл зарегистрируйтесь и/или войдите на сайт используя форму сверху.
  • Регистрация