Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2019. — 144 с.
У 9-м класе мы працягваем з вамі займальнае падарожжа па прасторах айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
Вы ўбачыце, як Вялікая французская рэвалюцыя паўплывала на гісторыю мастацтва. Даведаецеся, што такое рамантызм, і зразумееце, чаму мастакі-класіцысты вялі з рамантыкамі зацятую барацьбу. Вялікі жывапіс і музыка XIX стагоддзя раскрыюць вам глыбіні чалавечай душы і таямніцы сэрца.
Вы наведаеце знакамітыя Парыжскія салоны і здзівіцеся нечаканым адкрыццям імпрэсіяністаў.
Мастацтва XX стагоддзя ашаломіць вас сваімі супярэчнасцямі і захопіць яркімі эксперыментамі. Вы ўбачыце небаскробы Нью-Ёрка і дзівосныя палотны Марка Шагала. Разам з савецкімі мастакамі будзеце змагацца c фашызмам і святкаваць перамогу над ім. Каралі джаза і рока выканаюць для вас свае найлепшыя хіты. А дзёрзкасць і вынаходлівасць мастакоў пачатку XXI стагоддзя перасягнуць усе вашы самыя смелыя чаканні.
Мастацкая культура XIX стагоддзя: адкрыцці і супрацьстаянні.Класіцызм і рамантызм: розум і пачуцці.
Рамантызм у музыцы: энцыклапедыя пачуццяў.
Рэалізм: чалавек у рэаліях соцыуму.
Рэалізм у музыцы: жыццё ва ўсіх праявах.
Яркасць і непасрэднасць уражанняў імпрэсіяністаў.
Мастацтва мяжы XIX-XX стагоддзяў.Мадэрн: пошук новага ў спазнаным.
Сярэбраны век рускай культуры.
Мастацтва Беларусі мяжы XIX-XX стагоддзяў.
Мастацкія эксперыменты XX стагоддзя.Кубізм і абстракцыянізм: змяшанне фарбаў і форм.
Экспрэсіянізм і сюррэалізм: мастацтва будучыні.
Парыжская школа. Геніі жывапісу з Беларусі.
Эксперыменты ў музыцы і кіно XX стагоддзя.
Мастацтва савецкай эпохі.Станаўленне мастацтва савецкай эпохі.
Паміж традыцыяй і авангардам: мастацтва Беларусі 1920—1930-х гадоў.
Мастацтва пра вайну: музы не маўчалі.
Мастацтва мяжы тысячагоддзяў: новыя формы ў новых рэаліях.Сучаснае мастацтва — мастацтва будучыні.
Мастацтва Беларусі мяжы тысячагоддзяў.
Слоўнік.