Гродна: ГрДУ імя Я.Купалы, 2012. — 56 с.
Вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў спецыяльнасцей 1-010201 - Пачатковая адукацыя і 1-010202-09 - Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка.
У вучэбна-метадычных рэкамендацыях Беларуская мова: Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія даюцца асноўныя паняцці да названых раздзелаў курса "Беларуская мова", заданні да практычных заняткаў, пытанні і заданні да самакантролю, спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, а таксама выніковы тэст, узоры графічнага, арфаграфічнага, лексічнага і фразеалагічнага аналізу слоў, праграма экзамена. Рэкамендацыі прапануюцца студэнтам педагагічнага факультэта спецыяльнасцей "Пачатковая адукацыя", "Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка" і маюць на мэце аказаць метадычную дапамогу ў арганізацыі самастойнай работы пры засваенні праграмнага матэрыялу.